Гюнтэр фон Кірхбах
Гюнтэр фон Кірхбах | |||
---|---|---|---|
ням.: Günther Emanuel Graf von Kirchbach | |||
Нараджэнне |
9 жніўня 1850[1] |
||
Смерць |
6 лістапада 1925[1] (75 гадоў) |
||
Бацька | Hugo von Kirchbach[d] | ||
Ваенная служба | |||
Гады службы | 1868 — 1919 | ||
Прыналежнасць | Германская імперыя | ||
Род войскаў | Пруская армія | ||
Званне | |||
Камандаваў |
17-я пяхотная дывізія V корпус Рэзервовы X корпус Ландверны корпус 8-я армія Група армій «Кіеў» |
||
Бітвы |
Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
||
Узнагароды |
|
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гю́нтэр фон Кі́рхбах (ням.: Günther Emanuel Graf von Kirchbach; 9 жніўня 1850, г. Эрфурт, правінцыя Цюрынгія, каралеўства Прусія — 6 лістапада 1925) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік Першай сусветнай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын генерала пяхоты, камандзіра V АК. Адукацыю атрымаў у Берлінскім кадэцкім корпусе (1868).
Выпушчаны ў гвардзейскі фузілерны полк. Удзельнік франка-прускай войны 1870—71. З 18 мая 1903 года камандзір 17-я пяхотнай дывізіі. З 1 кастрычніка 1907 года камандзір V АК. 7 красавіка 1911 года прызначаны прэзідэнтам Імперскага ваеннага суда.
Першая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]Пры мабілізацыі 2 жніўня 1914 года пераведзены ў дзеючую армію і прызначаны камандзірам Х рэзервовага корпуса. 29 жніўня 1914 года быў цяжка паранены і амаль два гады правёў у лазарэце.
Пасля выздараўлення 23 верасня 1916 года быў прызначаны камандзірам ландвернага корпуса.
З 22 красавіка 1917 года камандуючы армейскай групай «D» («Дынабург»), якая дзейнiчала на Усходнім фронце.
З 12 снежня 1917 года — камандуючы 8-й арміяй.
Пасля гібелі генерал-фельдмаршала Германа фон Айхгорна 31 ліпеня 1918 года ўзначаліў групу армій «Кіеў», войскі якой акупавалі большую частку тэрыторыі Украіны.
Пасля падзення манархіі ў Германіі кіраваў эвакуацыяй германскіх войскаў на радзіму.
27 жніўня 1917 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #126480621 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #126480621 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1850 годзе
- Нарадзіліся ў Эрфурце
- Памерлі 6 лістапада
- Памерлі ў 1925 годзе
- Памерлі ў Цюрынгіі
- Генерал-палкоўнікі (Германская імперыя)
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Асобы
- Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія)